Завідаўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Пасёлак
Завідаўка
|
Заві́даўка[1] (трансліт.: Zavidaŭka, руск.: Завидовка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Уваравіцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 17 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 29 км ад Гомеля, 1 км ад чыгуначнай станцыі Радзеева (на лініі Жлобін — Гомель).
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]На захадзе і поўдні рака Уза (прыток ракі Сож).
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, рэдкая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як пасёлак у Гомельскім павеце Магілёўскай губерні. У 1884 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін.
У 1926 годзе ў Лапіцкім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года) з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці, з 17 красавіка 1962 года ў Буда-Кашалёўскім раёне. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Завидовка», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Уваравічы» (цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 14 гаспадарак, 37 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1926 год — 32 двары, 163 жыхара.
- 1959 год — 113 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 14 гаспадарак, 37 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх